Home

Рэклама

Наладка

Ксенафобія - вось адвечны вораг чалавецтва...

Начныя размовы на староннія тэмы

1.3.09 13:13

Чым радзей пішаш у сваім жж, тым менш застаецца пра што пісаць. Вяртацца праз шмат месяцаў вельмі складана. Але ж усё ж мо і варта паспрабаваць прымусіць сябе зрабіць першы крок)

8.11.08 18:27 - Можа хто ведае аўтара?

1.11.08 19:10

18.10.08 00:59 - Ольга Рукосыла была убита неонацистами вечером 8 октября 2008 года в Иркутске

http://tupikin.livejournal.com/366336.html

13.10.08 16:33

Неяк абяцала спадару katechizis выкласці фотаздымак)



Цэтлікі:

14.9.08 16:20 - Vanitas Vanitatum

Запад ли, Восток...
Везде холодный ветер
Студит мне спину.
Мацуо Басе
Пацешна назіраць за чалавечымі адносінамі, так часта людзі не чуюць адзін аднога. Нават не тое што не адчуваюць, проста не жадаюць нават паспрабаваць зазірнуць далей візуальнага ўспрымання. Відаць уласнаму эга неабходна адчуванне ўладарства над іншай асобай, уласнаму эга страшна знаходзіцца ізалявана, уласнае эга сілкуецца адчуваннем прыналежнасці. Сябры навучыцеся размаўляць, мяне стамляюць вашыя непаразуменні. ЗЫ:Мяне гэта таксама датычыцца)
Некалькі дзён таму сустрэлася позіркам з чалавекам у вачах якога заўважыла заварожваючае цмянае святло. Чамусьці ўсё радзей такое адбываецца.

30.8.08 17:31

Апошнія вольныя дні, а на вуліцы такая зюзя, што нават носу з-пад коўдры высоўваць не хочацца. А каб пад гэтай самай коўдрай адному не было сумна можна ўзяць у рукі паяльнік і драўляны кубак. Вось што сёння атрымалася ў мяне:)(арнамент узяты з кнігі celtic and old norse designs)

16.8.08 19:37

Ну вось і скончыла нарэшце працаваць над англа-саксонскай кашуляй. Зразумела што не без касякоў(і іх дахалеры), але ж магло быць і шматкроць горш. Лён з крамы, але ж астатняе на ўсе 100 ручная праца

3.8.08 16:04

Перачытала палажэнне аб размеркаванні - захацелася нажрацца гарэлкі. Ппц.

15.6.08 13:02


2.6.08 18:16

Прыкладна 143 мільёна дзяцей ва ўзросце да пяці год хранічна недаядаюць
Каля 165 мільёнаў дзяцей ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў з'яўляюцца ахвярамі дзіцячай працы

29.5.08 15:00

Я вось не разумею чаму АКС-74У называюць "Канарейка". І што можа быць агульнага паміж такой любаснай птушачкай і гэтым жудасным нашчадкам калаша. 

23.5.08 16:44


 

23.5.08 14:18

 

У Токіо, у эpу Мейдзі, жылі два вядомых настаўніка pозных па хаpактаpу. Адзін з іх, Унто, настаўнік са школы Сінгон, дбайна выконваў усе запаведзі Буды. Ён ніколі не піў узбуджальных напояў і не еў пасля 11-ці  гадзін раніцы. Дpугі настаўнік, Тандзан, пpафесаp філасофіі імператарскага  унівеpсітэта, ніколі не выконваў запаведзяў. Ён еў, калі жадаў, спаў, калі жадаў, нават днём.

Аднойчы Унто наведаў Тандзана, які  ў  гэты  час  піў віно, нават да кроплі якога  не павінен быў дакранацца язык   будыстаў.

"Вітаю  цябе, бpат, - сказаў яму Тандзан. – Ці не  жадаеш выпіць ?"

"Я ніколі не п'ю", - важна сказаў Унто.

"Хто не п'е, той нават не чалавек", - сказаў Тандзан.

"Hяўжо ты лічыш мяне не чалавекам толькі таму, што я не п'ю атруты? - выклікнуў Унто ў гневе. - Калі я не чалавек, то хто жа я ?"

"Буда", адказаў Тандзан.
                                                       101 Дзэнская гісторыя

 

 

19.5.08 17:26


 

10.5.08 12:41


 
http://www.tibet.dk/khunu/index.htm
Tibetfriends Christiania
1407 København K
Telefax: 32963807
Giro: 16 86 70 71
E-mail: tibet@tibetfriends.dk

2.5.08 17:26

Ніколі не разумела, што прымушае людзей рэгістравацца на сайтах знаёмств. І чаго тамака можна рабіць. Напэўна гэта зусім сумна. Можа хто гэтакім грашыць і здольны мне патлумачыць усю спецыфіку гэтакага забівання часу? 

1.5.08 09:31 - Пра ўсё шмат і адразу

 Падхапілася пасярод ночы. Сніла,  нібыта дэкан факультэта прыпёрлася ў клас калі я выкладаю. У той час не было свету і мне прыйшлося выйсці каб разабрацца ў чым справа, прыходжу назад, а там сядзіць дэкан і, так зларадна  паціраючы рукі, кажа: "А ў Вас палова класу разыйшлася, дзе вы цягаецеся ў той момант калі павінны працаваць. А Вам не месца з такім падыходам у сістэме адукацыі"
Падыход... які можа быць падыход калі розніца ва ўзросце толькі 4-5 год... вось такі і падыход.
Не п'ю алкаголь.
Захварэла.... Вылятаюць у трубу мае аўтаспынные планы на выходныя.
Жалеза патэлефанаваў на некалькі хвілін, потым абарвалася сувязь, зразумела, што ён ці то ў санчастцы, ці то яшчэ дзе. Трэ' паехаць праверыць.
Я - нехарошы чалавек нават па сваім уласным уяўленні.
А яшчэ не даю без справы  нумар тэлефона розным там хлопчыкам, тым больш непаўналетнім(Так што, школьнікі мае любімыя,  адпачывайце))  Мо ў наступным годзе зноў убачымся.
Хачу чытаць, а прымушаюць пісаць бюракратычныя пісулькі. А я гэта ненавіджу рабіць. Столькі непатрэбнай дурноты, а я яшчэ павінна транжырыць на яе сваё жыццё. 


26.4.08 14:51 - Ільготы па артыкуле 25

 

А на вуліцы вясна... Калі я была маленькая нас цягалі "аздараўлівацца" у Гішпанію. Дагэтуль памятаю як вясёлыя  гішпанцы круцілі вярцелі мяне як дзіва нейкае, нібыта хацелі знайсці ў маёй марфалогіі нешта новае. Ну як жа ж, я нарадзілася праз паўгады пасля Чарнобыльскай трагедыі.  Год майго нараджэння 1986. 

20.4.08 18:55

Ненавіджу бюракратыю і настаўніцкі жаночы калектыў. Цьфу, гадзюшнік сапраўдны.  
Завалілі працай. Дэградую. О, мой няшчасны 10 "М" клас заўтра ў вас 2 самастойных, а я атрымаю за тое, што кепскі настаўнік.
Распрацавана LiveJournal.com

Рэклама

Наладка